Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 г. з'ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды». Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці «інфарматыка». Працаваў камп'ютарным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне.
Святая Валянціна Мінская. Больш інфармацыі тут: http://hramvsr.by/belarus.php?cont=valentina http://hramlavrenty-svetoch.narod.ru/Valent/Valent.htm
Адольф Янушкевіч - паэт, этнограф, пісьменнік. Разгорнутую біяграфію можна прачытаць тут: http://niekropali.by/artykul/1943
Род Кажухоўскіх карыстаўся прыватнаўласніцкім гербам «Даліва», вядомым з сярэдзіны 14 ст. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага герб пашыраўся пасля Гарадзельскай вуніі 1413 года.
Род Мілеўскіх выкарыстоўваў прыватнаўласніцкі герб “Габданк” , вядомы з 13 ст. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пашыраўся пасля Гарадзельскай вуніі 1413 года.
Прататып пана Быкоўскага з п'есы Я.Купалы "Паўлінка". На фота: «Паўлінка» Янкі Купалы. Б.Платонаў (Быкоўскі). Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы.
Род Станкевічаў выкарыстоўваў герб “Магіла”.
Аляксандр Кандратавіч Гурло нарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. У 1908 г. скончыў Капыльскае чатырохкласнае вучылішча. Зарабляў падзённай працай, быў чонарабочым на лесапільні. У 1909 г. уступіў у Капыльскую арганізацыю РСДРП.