Зан Томаш

Імя ў арыгінале: 
Tomasz
ZAN
Год нараджэння: 
1796
Год смерці: 
1855
Iндэкс: 
25.ІІ(В9)
Надмагільны надпіс: 
Надпіс на крыжы: S.† P./ Tomasz ZAN/† 1855 r.d. 7 lip./ lat 59. Надпіс на помніку: S.P./ TOMASZ ZAN; Надпіс на агульным надмагільным камені: MILY BOGU I LUDZIOM/ TOMASZ ZAN/ którego pamiątka jest/ ublogoslowieni/ ..../ lat sześćdziestą/ umarł 7 lypca 1855 r./ w kochac zynie/ z Swiętorzecckick/ BRYGIDA ZANOWA/ spoczeła obok męża swego/ sierpnia 1900 r/ w wieku lat 81/ syn ich
Прафесія: 
Біяграфія: 
Нарадзіўся 9 снежня (21 снежня) 1796 у в. Мясата, Ашмянскага павету Віленскай губерні ў сям’і Кацярыны і Караля Занаў. Пачатковую адукацыю атрымаў у парафіяльнай школе м.Узда і ў гувернёра Калантая. У 1807 годзе, разам з малодшым братам Ігнасем паступіў у Мінскую гімназію, але з-за хваробы вымушаны пакінуць вучобу. Давучыўся Тамаш Зан у Маладзечанскай павятовай школе. Тут ён напісаў свае першыя вершы. У 1815 годзе Тамаш Зан за ўласны кошт паступіў на фізіка-матэматычны фалькутэт Віленскага ўніверсітэту і, каб мець сродкі на жыццё, працаваў гувернёрам. У 1817 годзе Тамаш Зан стаў адным з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, у 1820 — стварыў Таварыства прамяністых, рэарганізаванае пазней у Таварыства філарэтаў. У 1823 годзе ён быў арыштаваны царскімі ўладамі і за арганізацыю падпольных таварыстваў у кастрычніку 1824 высланы ў Арэнбурскую фартэцыю, адкуль яго вызвалілі 22 лістапада 1825. У высылцы Тамаш Зан сустрэў вядомага нямецкага навукоўца-прыродазнаўца Аляксандра Гумбальта, які прыязджаў на Урал для навуковай экспэдыцыі. Пад яго ўздзеяннем паэт захапіўся вывучэннем геалогіі і батанікі, даследваў землі Урала і Заўралля. На падставе сваёй калекцыі мінералаў, стварыў музей у Арэнбургу. За нямалыя заслугі Тамаша Зана ў вывучэнні прыроды Ўрала і знаходжанні пакладаў золата улада дазволіла яму пакінуць Арэнбуржскую ссылку. У кастрычніку 1837 Тамаш прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўладкаваўся бібліятэкарам у Горным інстытуце. У 1841 годзе Тамаш Зан вярнуўся на радзіму. Жыў у Далматаўшчыне каля Карэліч. Працаваў у Віленскім корпусе горных інжынэраў і інспэктарам дзяржаўных маёнткаў на Аршаншчыне. У 1845 выйшаў у адстаўку. 29 кастрычніка 1846 у мястэчку Лебедзева пад Маладэчнам пабраўся шлюбам з Брыгідай з роду Свентаржэцкіх. Апошнія дзевяць гадоў жыцьця вёў актыўную краязнаўчую і літаратурную работу. Памёр 7 ліпеня (19 ліпеня) 1855 году ў маёнтку Кахачын каля Оршы. Пахаваны на каталіцкіх могілках у мястэчку Смаляны.

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.