Леванчук Міхаіл

Імя ў арыгінале: 
Михаил
Левончук
Год нараджэння: 
1892
Год смерці: 
1944
Надмагільны надпіс: 
В. П./ Протоиерей/ Михаил / Владимирович/ Левончук/ Род. 1892 года/ Убит 14 марта 1944 г./ От прихожан/ Кревской Церкви
Апісанне надмагілля: 
Надмагілле ў добрым стане, дагледжанае, агароджанае, пасаджаны кветкі.
Біяграфія: 
Першая сусветная вайна прынесла для Крэва вялікія страты і разбурэнні. Усе драўляныя пабудовы згарэлі, а ад каменных будынкаў засталіся толькі муры замка і царквы св. Аляксандра Неўскага. Паступова мястэчка адраджалася. Узяліся вернікі і за адбудову Свята-Аляксандра-Неўскай царквы. Усе клопаты па яе аднаўленню ляглі на святара Міхаіла Уладзіміравіча Леванчука. Былі адрамантаваны пашкоджаная званіца, накрыты дах, навялі парадак ў малітоўнай зале, дзе з вайны застаўся велізарны акоп. Пакуль ішлі работы, набажэнствы вяліся ў драўлянай капліцы. Аднаўленне царквы было завершана ў 1928 годзе. Святар Міхаіл набыў павагу і аўтарытэт не толькі сярод праваслаўных вернікаў, але і сярод прадстаўнікоў іншых канфесій. Ён два разы на тыдзень выкладаў у крэўскай школе Закон Божы для дзяцей з праваслаўных сем’яў. Смела выказваўся супраць апалячвання заходніх беларусаў. Калі пачыналася Вялікая Айчынная вайна і Крэва занялі немцы, айцец Міхаіл як мог абараняў жыхароў Крэва ад насілля і смерці. Нярэдка яго заступніцтва мела поспех. Калі ў лясах Крэўскай воласці з’явіліся атрады польскай Арміі Краёвай, яны ўзяліся знішчаць беларускі нацыянальны актыў самастойна. Айцец Міхаіл хаваў забітых па праваслаўнаму абраду. Ён жа стварыў у Крэве беларускую школу, адкрыў яе ў адной з палавін свайго дома. Ён сам, яго дачка Ларыса і пляменніца Валянціна Шкуцько, якая прыехала з Мінска, пачалі праводзіць тут заняткі. У ноч з 14 на 15 кастрычніка 1944 года дзве брыгады Арміі Краёвай падышлі да Крэва, каб раззброіць гарнізон літоўскай паліцыі, які размясціўся ў мястэчку. Калі гэтая акцыя завяршылася, група “акаўцаў” накіравалася да дома святара. У гэты час у доме Леванчукоў былі сам святар, Ларыса, Валянціна і адна з мясцовых жанчын, якая працавала тут служанкай. Усе яны былі забіты. Крыница: http://smorgon.grodno-region.by/ru/region/istor_kult_nasl/pamiatn?id=3976

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.