Снядзецкі Андрэй

Імя ў арыгінале: 
Jędrzey
Śniadecki
Год нараджэння: 
1768
Год смерці: 
1838
Надмагільны надпіс: 
• Jędrzey Śniadecki URO. 30°. LISTO. 1768°. † 29° KWJET. 1838°. • Konstancya z Mikułowskich Śniadecka † 2°. WRZES. 1830°. • Ku wieczney pamięci Drogich Rodziców przywiązany Syn wzniósł ten pomnik Ru 1839°.
Апісанне надмагілля: 
Помнік у выглядзе чатырохкутнага праставугольнага парплелепіпеду, упрыгожанага надпісамі і выявай гербу Leliwa. На ім устаноўлена ўрна ў выглядзе бакала, пакрытага чатырохкутнай ёмістасцю са скошанымі кутамі. На яе сценках вызубраны макавыя сцеблі з макаўкамі. Яна накрыта покрывам з чатырма трохкутнымі франтонамі і крыхом у сярэдзіне.Устаноўлены ў 1839 годзе сынам Юзэфам Снядзецкім. Адрыстаўраваны ў жніўні 2012 годзе.
Прафесія: 
Біяграфія: 
Энджэй Снядзецкі нарадзіўся ў 1768 годзе, быў сынам півавара і бургамістра мястэчка Жнін. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся старэйшым братам Янам – прафесарам матэматыкі ў Кракаве. У 1787 годзе Снядзецкі атрымаў сярэднюю адукацыю з залатым медалём. Потым слухаў лекцыі па фізіцы і матэматыцы, вывучаў медыцыну ў Кракаве, Павіі і Эдзінбурзе, у 1793 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і філасофіі. На радзіму вярнуўся ў 1795 годзе, праз два гады ўзначаліў кафедру хіміі ў Віленскай Акадэміі. Выкладаў ён на польскай мове, стварыў польскую хімічную тэрміналогію, якой да гэтага не было. У 1801 годзе ён выдаў першы падручнік па хіміі на польскай мове: “Пачатак хіміі”. Шырокую вядомасць яму прынесла яго праца: “Тэорыя арганічных істот”, якая перавыдавалася ў1838, 1861 и 1905 гг. Снядзецкі набуў вядомасць не толькі на радзіме, але і за яе межамі. “Тэорыя арганічных істот”, перакладзеная на нямецкую і французкую мову падштурхнула развіцце фізіялогіі. У кнізе разглядаюцца заканамернасці развіцця жывых істот і біялагічных працэсаў, як вынік абмену рэчываў. Снядзецкі быў не толькі выдатны хімік і адукаваны біёлаг, але і выдатны лекар-практык, кіраўнік універсітэцкай клінікі, выдаваў і друкаваўся ў медыцынскім часопісе. У 1807 годзе знайшоў рутэній, але яго адкрыцце не было прызнана, і толькі ў 1844 годзе К. К. Клаўс выявіў гэтая рэчыва, шмат раней апісаная Снядзецкім. Памер 11 мая 1838 года у Вільні, пасля пахавальнай месы труна з яго целам была перанесена ў Гароднікі, якія належылі сям’і Снядзецкіх, і быў пахаваны на мясцовых могілках. Крыніца: http://oszmianszczyzna.pl/strona_horodniki_sniadecki.html, http://medicinehistory.narod.ru/pages/SnadetskyEndjey.htm

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.