БАГУШЭВІЧ Францішак

Імя ў арыгінале: 
Францішак
БАГУШЭВІЧ
Год нараджэння: 
1840
Год смерці: 
1900
Надмагільны надпіс: 
Францішак Казіміравіч/ Багушэвіч/ 1840-1900/ Беларускі паэт-дэмакрат
Апісанне надмагілля: 
Пліта з чырвонага граніту з барыльефам паэта.
Біяграфія: 
Францішак Бэнэдыкт Багушэвіч (21 сакавіка [ст. ст. 9 сакавіка] 1840 — 28 красавіка [ст. ст. 15 красавіка] 1900) — беларускі паэт, адзін з інсургэнтаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў. Прадстаўнік грамадзкае думкі Беларусі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе клясык; псэўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Літаратурная творчасьць і грамадзкая дзейнасьць Ф. Багушэвіча абуджалі нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў. Яго ідэйная спадчына зьявілася фундамэнтам ідэалёгіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагодзьдзя. Нарадзіўся Францішак Багушэвіч 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны на Віленшчыне. У хуткім часе сям'я пераехала ў маёнтак Кушляны Ашмянскага павета, які дастаўся ім у спадчыну. Тут і прайшло дзяцінства будучага пісьменніка і паэта, які пасля стаў навучэнцам Віленскай гімназіі. Скончыў ён яе ў ліку чатырох найлепшых выпускнікоў і ў 1861 годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт. Але вучыцца яму не давялося: разам з іншымі быў адлічаны за адмову атрымаць сваю заліковую кніжку. Гэта было пратэстам супраць новых універсітэцкіх правілаў, што абмяжоўвалі студэнцкія правы. Вярнуўшыся у Беларусь, Францішак настаўнічаў на Лідчыне, а калі пачалося паўстанне 1863 года, узяў у рукі зброю... Першыя вершы напісаў па-польску. Але пісьменнік глыбока адчуваў крэўную повязь з беларускай зямлёй, яе мовай і яе народам, якому ён вырашыў прысвяціць свой талент. У 1891 годзе пабачыла свет яго кніга «Дудка беларуская», надрукаваная пад псеўданімам Мацей Бурачок. Паэту тады ішоў ужо шосты дзесятак. Сапраўднае літаратурнае прызнанне і слава прыйшлі да яго толькі пасля смерці. Францішак Багушэвіч памёр 28 красавіка 1900 года. Пахаваны ў Жупранах. На месцы пахавання Багушэвіча, могілках каля касцёла ў вёсцы Жупраны(бел. (тар.)) бел. сям'ёй і сябрамі паэта быў усталяваны драўляны крыж, які прастаяў да 1940 г. На магілу паэта былі ўскладзены жалобныя вянкі з вялікіх палотнішчаў з надпісамі "Мацею Бурачку ад мужычкоў-беларусаў", "Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы", "Паэту і прыяцелю ад сялян і рамеснікаў" (па-польску), "Цнатліваму і заслужонаму". У 1901 г. у інтэр'еры Жупранскага касцёла ўстаноўлена белая мармуровая пліта, зробленая віленскім скульптарам Я. Арасімовічам, з надпісам "FRANCISZKOWI BOGUSZEWICZOWI 1840-1900 PRZYJACIELE" (бел.: Францішку Багушэвічу 1840-1900 сябры).

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.