Гурло Алесь

Імя ў арыгінале: 
Алесь
Гурло
Год нараджэння: 
1892
Год смерці: 
1938
Надмагільны надпіс: 
Алесь/ Кандратавіч/ ГУРЛО/ Нарадзіўся 19 студзеня/ 1892 г./ Памёр 4 лютага 1938 г.
Прафесія: 
Біяграфія: 
Аляксандр Кандратавіч Гурло нарадзіўся ў мястэчку Капыль Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. У 1908 г. скончыў Капыльскае чатырохкласнае вучылішча. Зарабляў падзённай працай, быў чонарабочым на лесапільні. У 1909 г. уступіў у Капыльскую арганізацыю РСДРП. Удзельнічаў ў выданні мясцовых часопісаў: “Заря”, “Голос низа”, “Вольная думка”. У 1912 г. Алесь Гурло пераязджае ў Пецярбург, Цішка Гарты дапамог яму ўлакавацца на ліцейны завод “Вулкан”. З 1914г. Пачынае службу на Балтыйскім флоце – спачатку мастросам на крэйсеры «Богатырь», а пасля – унтэрафіцэрам на мінаносцы «Забияка». Быў вельмі цяжка паранены. З атрадам рэвалюцыйных матросаў прымаў удзел у штурме Зімняга палаца, у падаўленні эсэраўскага мяцяжу ў Яраслаўлі, у барацьбе з калчакаўцамі. У 1919 г. цяжка паранены пад Казанню; камісаваны з войска як інвалід. У 1919—20 гг. працаваў у Ніжнегародскім порце. З 1921г. Алесь Гурло жыў у Мінску, працаваў у Наркамаце асветы БССР. У 1922—23 гг. - у газ. «Савецкая Беларусь». У 1920-я г. ў тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта; займаўся ў аспірантуры. У 1929—30 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы БелАН. Браў удзел у стварэнні тэрміналагічных слоўнікаў; падрыхтаваў і выдаў слоўнік «Тэхнічная тэрміналогія». Рыхтаваў слоўнік краўцоўскай мовы мяст. Капыль і краёвы слоўнік Капыльшчыны (матэрыялы страчаныя падчас Другой сусветнай вайны). Выдаў некалькі зборнікаў вершаў:"Барвёнак" (1924), "Спатканні" (1925), "Сузор"і" (1926), "Зорнасць" (1927), "Межы" (1929). Перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Полымя”, “Пробліск”. Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі ДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 г. высланы ў Самару на 5 гадоў (умоўна). У 1934 г. стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР. Памёр ад сухотаў. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г. Крыніцы: 1) А.К.Гурло // Германовіч І. Беларускія мовазнаўцы. Мн., 1985; 2) Хведаровіч М. Шлях паэта // Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. Мн., 1977 3) http://kopyl-books.info/?page_id=405

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.