Каткоўскі Уладзімір

Імя ў арыгінале: 
Уладзімір
Каткоўскі
Год нараджэння: 
1976
Год смерці: 
2007
Надмагільны надпіс: 
Уладзімір Каткоўскі RYDEL23 19VI1976 - 25V2007 Сьветлая памяць выбітнаму Беларусу, які так шмат зрабіў і не пасьпеў зрабіць
Апісанне надмагілля: 
Адно з самых дагледжаных пахаванняў на "Пятроўшчыне" і практычна адзінае з надмагільным надпісам на беларускай мове. Помнік мармуровы і ўяўляе сабой увасабленне дзейнасці У. Каткоўскага як праграміста, можна аднесці да нетыповага свецкага пахавання (з элементамі рухомай рэлігійнай сімволікі), якім звычайна ўшаноўваюць выбітных людзей.
Прафесія: 
Біяграфія: 
Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 г. з'ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды». Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці «інфарматыка». Працаваў камп'ютарным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 г. працаваў у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода». 16 чэрвеня 2006 г. трапіў у аўтамабільную катастрофу разам са сваёй жонкай Ёнадай. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 мая 2007г. у Празе. Пахаваны ў Мінску на могілках "Пятроўшчына". Дасягненні У. Каткоўскага: рэгістрацыя беларускай Вікіпедыі, яе адміністраванне; Мартыралог Беларусі; беларускамоўны інтэрфейс Google; сайт беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода»; блог br23.net; сайт «Літванія, зямля ліцьвінаў»; сайт Pravapis.org. Крыніца: Вікіпедыя

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.