Ніжанкоўская Вера

Імя ў арыгінале: 
Вера
Ніжанкоўская
Год нараджэння: 
1901
Год смерці: 
1998
Надмагільны надпіс: 
Ніжанкоўская/ Вера Андрэеўна/ 1901 21/ІІ – 1998 7/V
Прафесія: 
Біяграфія: 
Месца нараджэння: каля Радашковічаў. Беларускі краязнавец, калекцыянер-архівіст. Дачка вядомага краязнаўца А. К. Сніткі. Пляменніца А. Уласава, рэдактара-выдаўца газеты "Наша Ніва". Жонка мовазнаўца і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча (у 1920–1930-х гг.). З 1936 г. – у шлюбе з палякам Уладзіславам Ніжанкоўскім, "загадчыкам" школы ў Радашковічах (1921–1939 гг.). У час Вялікай Айчыннай вайны страціла мужа і сына. З 1944 г. да выхаду на пенсію працавала бухгалтарам. Аўтар успамінаў. Даследчыца і складальніца радаводаў (Сніткаў, Уласавых, Канчэўскіх, Пузырэўскіх, Кукальнікаў і інш). Уладальніца ўнікальнага архіўнага збору (перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва). Крыніца: http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar4254720&strq=l_siz%3D20

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.