Дворышча

Табы

Каментары

Апублікавана Андрэй Берастоўскі на
Знаходзяцца ў паркавай зоне насупраць дома 22 вуліцы Бялецкага ў Маскоўскім раёне г. Мінска, дзе займаюць 0,7458 га на ўзгорку. З заходняга і паўночнага боку мяжуюць з будоўляй. На могілках сустракаюцца пахаванні ХІХ, ХХ стст., а таксама некалькі магіл ХХІ ст. Апошнія з'яўляюцца падхванымі сваякамі памерлых у ХХ ст. Пахаванні больш позняга часу знаходзяцца пераважна на перыферыі могілак (бліжэй да ўваходу, у ніжняй частцы могілак) і распалагаюцца ў некаторым парадку (радамі), а пахаванні ХІХ ст -- першай паловы ХХ ст -- хааатычна раскіданы на цэнтры ўзвышша і бліжэй да паўночнай часткі агароджы могілак. Дакладная колькасць пахаваных невядома, але прыблізна там знаходзіцца некалькі соцень магіл, з улікам захаваўшыхся ў выглядзе безыменных узгоркаў і амаль зніклых помнікаў. На могілкак прысутнічаюць магілы з металічнымі крыжамі і магілы з помнікамі. Сярод апошніх сустракаюцц помнікі, характэрныя для праваслаўных пахаванняў ХІХ ст. -- першай паловы ХХ ст і свецкія помнікі другой паловы ХХ ст. Сустракаюцца помнікі хрысціянскіх пахаванняў ХХІ ст. Частка помнікаў ХІХ ст - ХХ ст апрацавана рэстаўратарамі (ў асноўным фарбаванне, ачэшчэнне ад бруду). Некаторыя іншыя помнікі амаль зышлі ў зямлю альбо сталі ахвярамі вандалаў. Сустракаюцца выпадкі, калі агароджа дагледжанай магілы стаіць амаль на помніку недагледжанай, а таксама выпадкі калі смецце, прыбранае з адной магілы адмыслова кідаюць на іншую, недагледжаную.
E-mail: 
misterberestovski@gmail.com

Даслаць інфармацыю

Type the characters you see in this picture. (праверыць з дапамогай гука)
Увядзіце сімвалы, якія бачыце на малюнку. Калі не можаце прачытаць іх, адпраўце форму, будзе сгенераваны новы малюнак. Сімвалы не адчувальны да рэгістра.