Змены ў Закон

06.2.2014

У Беларусі плануецца ўвядзенне зменаў у дзеючае Заканадаўства, якое рэгулюе сучасную сістэму некрапалістыкі.

Юрыст Вольга Сямашка прааналізавала існуючую сістэму і выказала свае думкі наконт гэтай праблематыкі. 

Сучасная сістэма некрапалістычнага права Рэспублікі Беларусь утрымоваўвае два асноўных нарматыўных прававых акта: Закон Рэспублікі Беларусь № 55-З от 12.11.2001 «О погребении и похоронном деле» (далей па тэксце – Закрон) і Правілы утрымання месцаў пахавання, зацверджаныя пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі РБ, Міністэрства аховы зароўя РБ № 17/43 от 28.06.2002 (далей па тэксце – Правілы). На сённяшні момант, відавочна, дадзеныя акты патрабуюць унясення значынах зменаў і дапаўненняў.

Незалежна ад таго, якія змены і дапаўненні будуць прапанаваны Саветам Міністраў і Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заканатворчым органам варта ўлічыць напрацоўкі ініцыятываў і некамерцыйных арганізацый у дадзенай сферы на падставе наступных праблемаў.

Праблема 1. Закон не змяшчае канкрэтных азначэнняў паняткаў «могілкі», «надгробак». Адсутнічае належная класіфікацыя месцаў пахаванняў і надгробкаў (надмагальных збудаванняў). 

Праблема 2. У Законе адсутнічае механізм вызначэння, уліку і аховы асобнай катэгорыі могілак, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць (увядзенне новай катэгорыі “гістарычныя могілкі”, аналогія з улікам ваенных могілак). Маецца згадка выключна аб асобных магілах выбітных дзеячоў і надгробках, якія ўяўляюць сабой гісторыка-мастацкую і архітэктурную каштоўнасць. У Законе адсутнічае спасылка на Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-З “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

Праблема 3. Неабходна ўдакладніць механізм узаемадзеяння грамадзянаў і грамадскіх арганізацый з мясцовымі Саветамі дэпутатаў, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, са спецыялізаванымі арганізацыямі пры ўзгадненні работ па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі месцаў пахавання на добраахвотнай аснове (гл. Правілы).

Праблема 4. Патрэбна акрэсліць канкрэтны механізм перанос могілак з улікам на усе акалічнасці: апавяшчэнне сваякоў памерлых пры неабходнасці прыборкі і пераносу могілак; далучэнне дзяржаўна-прыватнага парнёрства для правядзення прыборкі могілак з мэтай захавання аб’екта; парадк і фінансаванне раборт па пераносе могілак; дакументацыя, якая павінна весціся на кожным этапе работ; улік памерлых, магілы якіх перанесены (гл. Правілы).

Праблема 5. Патрабуе карэктыроўкі тэрмін Закона “закрытыя могілкі” з улікам на тое, што некаторыя з такіх могілак могуць быць аднесены да катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Праблема 6. Неабходна ўдакладніць Правілы па пытаннях парадку ўтрымання могілак: правядзенне газапровадаў, правядзенне зямельных работ з прпісванннем асобнага тэрміну “земляныя работы на могілках”, інш.

Праблема 7. Патрабуе прапрацоўкі і ўвядзення такі панятак, як “танататурызм”, што толькі развіваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але распаўсюджаны па ўсім свеце: парадак яго рэалізацыі, узыманне платы за правядзенне такіх мерапрыемстваў на тэрыторыі могілак, інш.