Першы год працы

07.2.2014

Рэсурс "Некропалі Беларусі" пачаў працаваць крыху больш за год назад - у студзені 2013 г.

На дадзеным момант на на сайце прысутнічае 37 некропаляў рознай ступені даследаванасці - ад поўнасцю апісаных могілак (Гальшанскія) да тых якія пакуль што прадстаўленыя толькі найбольш значнымі пахаваннямі. Агулам колькасць апісаных надмагілляў - крыху больш за 1500.

За гэты год да дзейнасці сайта далучылася каля 20 чалавек - гэта краязнаўцы, якія даследуюць і робяць фотаздымкі  некропаляў сваіх рэгіёнаў, валанцёры, якія заносяць гэтую інфармацыю на сайт,  адмыслоўцы, якія размяшчаюць свае артыкулы ў адпаведным раздзеле.

Намаганнямі сфармаванай каманды было праведзена некалькі выездаў і даследаванняў могілак - такім чынам на сайце з'явілался некалькі могілак Аршанскага раёна, Кобрынскія могілкі.

Інтэрнэт-рэсурс стаў штуршком да Першай сустрэчы некрапалістаў, дзе нарэшце сабраліся людзі заклапочаныя захаваннем і вывучэннем гэтага пласта нашай культурнай спадчыны.

Паступова ідзе праца па распрацоўцы метадычных парадаў апісання гістарычных некропаляў, стварэння грунтоўнай бібліяграфіі. 

Праца працягваецца. Яе шмат.