V сустрэча некрапалістаў

31.3.2015

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем вас на чарговую сустрэчу некрапалістаў, якая адбудзецца 7 красавіка у музеі гісторыі горада (Галерэя Савіцкага - пл. Свабоды, 15).

У гэты раз мы запланавалі адно, але вялікае выступленне: гісторык Сяргей Грунтоў выступіць па тэме

"Пахаванні па-за межамі могілак у Беларусі ў ХІХ - ХХ ст.: статус і сакрум".

Таксама пасля плануецца невялікая інфармацыйная частка: будуць абмеркаваныя планы розных ініцыятыў на бліжэйшае лета.

Пачатак сустрэчы ў 17.00.