V сустрэча некрапалістаў

31.3.2015

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем вас на чарговую сустрэчу некрапалістаў, якая адбудзецца 7 красавіка у музеі гісторыі горада (Галерэя Савіцкага - пл. Свабоды, 15).

У гэты раз мы запланавалі адно, але вялікае выступленне: гісторык Сяргей Грунтоў выступіць па тэме

"Пахаванні па-за межамі могілак у Беларусі ў ХІХ - ХХ ст.: статус і сакрум".

Таксама пасля плануецца невялікая інфармацыйная частка: будуць абмеркаваныя планы розных ініцыятыў на бліжэйшае лета.

Пачатак сустрэчы ў 17.00.

IV сустрэча некрапалістаў

14.11.2014

Шаноўныя некрапалісты і зацікаўленыя!


26 лістапада адбудзецца IV сустрэча некрапалістаў.
Месца і час той жа: 17.30, Музей Гісторыі горада (Галерэя Савіцкага).
Прымаюцца заяўкі на выступы: справаздачы па выніках дзейнасці (здаецца гэты летні сезон быў насычаны), навуковыя даклады, інфармацыйныя нататкі і эмацыйныя выступы.
Заяўкі на ўдзел просім дасылаць на e-mail cymus1@gmail.com.
Выступы невялікія: 5-10 хвілін. Мультымедыя вітаецца.

 

Дайджэст №1

25.2.2014

"Некропалі Беларусі" распачынаюць новую рубрыку - "Дайджэст навінаў". Раз на месяц мы будзем публікаваць падборку спасылак на найбольш цікавыя артыкулы, прысвечаныя тэме некрапалістыкі, найперш у Беларусі.

№1 Студзень-люты 2014 г.

Заброшенная память (Могилевская правда)

Освобождение Могилева: загадки  Карабановского кладбища (http://masheka.by/)

70 год з дня нараджэння Міхаіла Раманюка

10.1.2014

3 студзеня споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Раманюка - выдатнага беларускага вучонага-мастацтвазнаўца, этнографа, мастака, аўтара фундаментальнай працы "Беларускі народныя крыжы" - галоўнай настольнай кнігі беларускіх некрапалістаў. 

Першы год працы

07.2.2014

Рэсурс "Некропалі Беларусі" пачаў працаваць крыху больш за год назад - у студзені 2013 г.

На дадзеным момант на на сайце прысутнічае 37 некропаляў рознай ступені даследаванасці - ад поўнасцю апісаных могілак (Гальшанскія) да тых якія пакуль што прадстаўленыя толькі найбольш значнымі пахаваннямі. Агулам колькасць апісаных надмагілляў - крыху больш за 1500.

Змены ў Закон

06.2.2014

У Беларусі плануецца ўвядзенне зменаў у дзеючае Заканадаўства, якое рэгулюе сучасную сістэму некрапалістыкі.

Юрыст Вольга Сямашка прааналізавала існуючую сістэму і выказала свае думкі наконт гэтай праблематыкі.