Памяць аб Адольфу Янушкевічы

11.11.2013

У кастрычніку 2013 г. У Дзяржынскім раёне была добраўпарадкавана магіла Адольфа Янушкевіча - этнографа, падарожніка, мемуарыста, даследчыка Азіі.

На пахаванні быў усталяваны камень з гарыльефам.

Больш падрабязна пра адкрыццё помніка можна прачытаць тут: "Торжества по случаю 210-летия со дня рождения Адольфа Янушкевича состоятся в Дзержинске 1 ноября"

Першая сустрэча некрапалістаў

02.10.2013

 

Некрапалістыка – пакуль вельмі нячастае слова ў беларускай медыя-прасторы. На людзей, якія ходзяць па могілках, спрабуюць расчытваць надмагільныя надпісы, фатаграфуюць нагробкі, ставяцца з недаверам. У нас амаль не водзяць экскурсіі на гістарычныя некропалі і гады ў рады з'яўляюцца публікацыі, ці манаграфіі прысвечаныя нейкім могілкам.

Валанцёрскі летнік у Смалянах

20.8.2013

З 5 па 12 жніўня ў в. Смаляны Аршанскага раёна адбыўся валанцёрскі летнік пад час якога былі апісаныя каталіцікя і праваслаўныя могілкі, а таксама пахаванні суседніх вёсак.

Арганізатар - ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС"

Больш падрабязна пра летнік можна прачытаць тут: Валанцёрскі летнік у Смалянах

Сайт запрацаваў

03.1.2013

Сайт "Некропалі Беларусі" распачаў сваю дзейнасць!

Праект створаны па ініцыятыве ГА "Беларусі камітэт ІКАМОС" і краязнаўчага клуба "Дыярыуш" (БДПУ імя Максіма Танка), дзякуючы добрым людзям з супольнасці Фаланстэр.

На дадзены момант ідзе напаўненне картак 5 могілак: Кальварыйскія ў Мінску, Гальшанскія могілкі, Дудзіцкія (Пухавіцкі раён), Трышынскія (Брэст), Радашковіцкія.

Запрашаем далучацца да праекта ўсіх зацікаўленых.