Удзельнічаць у праекце

Праект “Некропалі Беларусі” напаўняецца стараннямі валанцёраў і краязнаўцаў.

Вы можаце далучыцца да іх, звярнуўшы ўвагу на гістарычныя пахаванні свайго рэгіёна. Апісанне надмагілляў гістарычных могілак – важны валанцёрскі чын для моладзі і добрая выхаваўчая дзейнасць для школьнікаў.

На сайце можна знайсці падрабязныя правілы і парады па апісанні-індэксацыі пахаванняў. Таксама тут можна пакінуць абвестку пра правядзенне валанцёрскіх работ і знайсці адзінадумцаў (праз нашыя старонкі ў сацыяльных сетках).

А магчыма, ў вас ўжо ёсць адпаведны матэрыял.

Да праекта можна далучыцца 2 спосабамі:
- даслаць нам падрыхтаваную інфармацыю - і мы размесцім яе на сайце з пазначэннем  аўтараў даследавання;
- звязацца з намі і атрымаць магчымасць самім дадаваць і рэдагаваць інфармацыю па канкрэтных могілках.

Зусім не абавязкова, каб могілкі былі апісаныя канчаткова. Працы па іх і дадаванні інфармацыі могуць працягвацца і пасля публікацыі матэрыялаў